11.08.2013

Судите

Я люблю осуждать людей, которые любят осуждать людей. Я не говорю сейчас о профессии судей (хотя и здесь не без претензий, Грузьдзіловіч вам в помощь). Моя мысль направлена в сторону тех, кто крайне огорчает меня своей категоричностью.

Нумэр 1
У сваім матэрыяле з гучнай назвай "ЗАБОЙСТВА. Іменем РБ" (БелаПАН, 17.06.2013) спадарыня Алена Германовіч выкрывае людзей, жыхароў шматкватэрнага дома, якія чулі крыкі дзяўчыны ў двары (як высветліцца на судзе, яна крычала, пакуль 25-гадовы хлопец наносіў ёй 102 удары нажом), але не выйшлі на вуліцу, "нават з балкона ніхто не крыкнуў", і тым самым не выратавалі дзяўчынку. І калі нашае грамадства такое абыякавае, то ёй нас усіх (сп. Алена таксама ўваходзіць у гэты займеннік) шкада. І хлопца, які не бачыў нічога ў жыцці, акрамя п'янай маці і яе сужыцеляў (аднаго з якіх ён, дарэчы, забіў), шкада. І маці, якая "без бацькоў расла" і выхавала свайго сына так, што лепш бы ён рос без бацькоў, шкада.

Сваім артыкулам Алена Германовіч, як мне падаецца, непрадбачліва справакавала спрэчку камэнтатараў пра, па-першае, прымусовую стэрылізацыю алкаголікаў і іншых адкідаў, а калі не паспелі стэрылізаваць, то пазбаўляць бацькоўскіх правоў; па-другое, пра захаванне смяротнага пакарання для такой вось сволачы, якая забіла безабароннае дзяўчо.

Пра смяротнае пакаранне ўжо гаворана-перагаворана.
Сябры мае! Гэта выдатна, што вы шукаеце першакрыніцу жорсткасці забойцы. І вось які ланцужок, па вашых словах, прыводзіць да забойстваў: хлопец забіў дзяўчыну ← (бо) у хлопца дрэннае выхаванне ← (бо) маці — п'е. На гэтым вы спыняецеся і патрабуеце стэрылізацыі алкаголікаў. А я працягну ваш ланцужок літаральна на адзін крок: ...маці — п'е ← (бо) маці расла без бацькоў. І зраблю вынік, што варта забіваць дзяцей, якія гадуюцца без бацькоў — ці мала што з іх вырасце!
У сваім ланцужку камэнтатары робяць непамерна шырокія крокі, спрабуючы адвесці позірк ад уласнага сумлення. Бо калі на сумленні хлопца ляжыць забойства дзяўчыны, то на сумленні жыхароў ляжыць два забойствы: адно — дзяўчыны, другое — іменем РБ. Па-першае, таму што на рэферэндуме захавалі смяротнае пакаранне, па-другое, калі хаця б хто-небудзь выйшаў на балкон і выліў вядро вады на хлопца, ці хаця б крыкнуў штосьці, то дзяўчына б трапіла ў шпіталь, але засталася жывая, і хлопец трапіў у турму, але застаўся жывы.

На балкон ніхто не выйшаў — і сведкаў забойства нібыта няма. Менавіта пра такіх сведкаў адзін дзядзька напісаў у 1866 годзе

...вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла (хаця магла бачыць — заўв. аўт.), — па 3 рублі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий