19.01.2013

"Усем папиццот"

На вышэйшым узроўні шмат кажуць аб тым, каб падняць заробкі прадстаўнікам розных прафесій. Толькі цягам апошняга месяца сярод іх апынуліся настаўнікі, чыноўнікі і супрацоўнікі МУС. Шлях вырашэння праблемы заўсёды адзін.
— Каб падняць заробкі настаўнікам, трэба скараціць колькасць школ.
— Каб падняць заробкі чыноўнікам, трэба скараціць дзяржапарат.
— Каб падняць заробкі МУС, трэба скараціць колькасць міліцыянтаў. (А ў месным варыянце: "...скараціць колькасць міліцыянтаў і стварыць новую структуру, дзе яны будуць працаваць, — Следчы камітэт.)
Фонам дзеля гэтай дзейнасці гучыць, як падняць заробкі насельніцтву. І рашэнне напрошваецца само сабой...

— Каб падняць заробкі беларусам, трэба скараціць колькасць беларусаў.
І, варта зазначыць, на шляху да апошняй мэты цяперашняя ўлада дасягнула выбітных поспехаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий