21.02.2012

Прысвячэнне Дню роднай мовы

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўпёрлі!
Класік беларускай літаратуры са змяненнямі і дапаўненнямі

Не будзем высвятляць, чаму беларуская мова апынулася ў такім становішчы, якое маем сёння. Тым больш што па БТ казалі (дарэчы, менавіта сёння), што мовай актыўна карыстаюцца 5 мільёнаў беларусаў. А мы верым. Бо ведаем, што кожны другі з нас па-беларуску выдатна і штодзённа размаўляе.
Сёння ўзнімем маю ўлюбёную тэму. Тэму стаўлення да мовы. А што можат красамоўна расказаць аб этым стаўленні, як не памылкі? Памылак шмат. І менш не становіцца. Прычым заўжды ёсць правільныя варыянты. А адкуль памылкі — невядома.

Бываюць розныя версіі назвы вуліцы на суседніх дамах.
Бываюць розныя версіі назвы вуліцы на суседніх слупах.
А бывае, адзін дом стаіць на розных вуліцах. Дарэчы, гэтая вуліца ледзь не рэкардсмен па колькасці назваў.
Ёсць і яшчэ адна вуліца, якая прыцягвае памылкі.
Памылкі такога кшталту вельмі распаўсюджаныя. Усе вуліцы, якія называюць у гонар рускамоўных прозвішчаў на "-ка", маюць памылковыя шыльды.
Ёсць памылкі праз неадукаванасць. Ці праз глупства. Ці праз не ведаю што... Хіба людзі, якія гэта малявалі, ніколі не бачылі 100 тысяч?
Памылкі тэхнічнага перакладу. Ці ізноў глупства?
І самая афягеная памылка. Перш чым паглядзець яе, прапаную дыялог:
— Мамацька, а сёння ў нас макаёнкі?
— Не, сонейка, сёння бульба.
І гэта ўсё? Не, шаноўныя. Гэта на сёння ўсё. Яшчэ ёсць і будзе.
А на чорта нам увогуле вывучаць правілы? Халера, скажу я вам, на іх! Мы ж адно аднаго разумеем? Разумеем. Калі чалавек гаворыць не па-руску, але нам зразумела, што гаворыць, значыць, па-беларуску. Хай яны самі свае правілы вучаць. Нам і так добра. Вы ж дарогу дамоў не па ўказальніках шукаеце.

Напрыканцы прыклад горкай іроніі ад Ніла Гілевіча:
Як ты дорага мне, мая родная мова...

2 комментария:

  1. Дима, и смеяться и плакать хочется. Одновременно. Они ж не только пишут, но и говорят не пойми на каком языке. Я тебе потом про автобусы расскажу))

    ОтветитьУдалить