11.11.2010

Для чаго ўсё

"Возьмем школу — усё ясна, настаўнікі над душою, ведаеш, што гэта ім трэба, каб ты давучыўся і атрымаў атэстат. Армія — яшчэ ясней, кожны яфрэйтар — начальства, ведаеш, што гэтаму начальству патрэбна, каб ты адбарабаніў сваё і вярнуўся дамоў. Інстытут — выкладчыкам трэба, каб ты вывучыўся і адпрацаваў за тыя грошы, што ў цябе дзяржава ўбухала..."
© Андрэй Федарэнка. Вёска

Хіба не так? Хіба ўсё ў "нашай абалдзеннай радзіме" робіцца не дзеля птушачкі? Маўляў, 9 год адседзеў — атэстат атрымаў, адседзеў 5 год — будзь ласкавы, адпрацуй.
На адным з першых спарышоў па беларускай мове выкладчыца нам наўпрост і сказала: "Мы будзем працаваць наступным чынам <...>, каб выканаць праграму". Разумееце, не для таго, каб мы хаця б што-небудзь ведалі, каб мы былі годнымі сынамі Бацькаўшчыны ці яшчэ дзеля якой-небудзь высокамаральнай мэты. Проста, "каб выканаць праграму". І вялікі дзякуй тым настаўнікам, якія імкнуцца даць нам "веды на ўсё жыццё", дзякуй, што ім неабыякавы наш лёс і розум.

Жыве Беларусь!

2 комментария:

  1. за 2,5 гады вучобы магу ўзгадаць толькі двух выкладчыкаў, якім не было начхаць на нашыя веды па іх дысцыпліне. прадметы, якія яны выкладалі, - гэта *та-дааам...* бел.мова ў самым першым паўгодзьдзі ды эканоміка ўвесь першы курс. ну яшчэ ангельчанкі - сапраўдныя цэрберы збольшага)) але гэта ў сваім родзе няблага для ведаў)

    ОтветитьУдалить
  2. У нас іх было крыху болей. Але не сказаць, каб шмат.
    Самаадукацыя - наша выйсце.

    ОтветитьУдалить