03.08.2012

Если начальство не блажит, значит хворое

Гэта мы ўжо праходзілі. Памятаеце, як усё пачыналася? Маўляў, а ці не пайшлі б вы... на кансультацыю дадому?! А зараз проста "не падоўжылі акрэдытацыю".

Сябры мае. Калі вы ўжо надта трызніце, дык трызніце да канца. Бо ніхто не дасць веры, што ў вас ліхаманка. А зараз атрымліваецца, з аднаго боку, не-не, ні ў якім разе, мы нікога не выдвараем, мы не падаўжаем акрэдытацыю, а наўздагон "яго дзейнасьць была скіраваная не на стварэньне, а на разбурэньне двухбаковых адносін". Ад вашага крывадушша ванітуе.
"Я не супраць, каб ты ўвайшоў, аднак дзвярэй не адчыню".

Спадар Стэфан даўно напрошваўся. Яго даўно варта было пазбавіць акрэдытацыі. Гэта відавочна. Шукалі толькі больш-менш сур'ёзную падставу. Таму спасылкі кшталту "нават Савецкі Саюз не высылаў амбасадара ФРГ, калі Руст прыляцеў на Чырвоную плошчу" не зусім карэктныя.
Ніводзін сумленны і цвярозы чалавек не будзе наведваць такія мерапрыемствы (імпрэзы, канцэрты, творчыя вечарыны), якія наведваў гэты чалавек. Ни один здравомыслящий человек не станет учить язык той страны, в которую поехал туристом или направлен послом, тем более если этот язык (барані, Божа!) — белорусский. Нужно быть крайне неосмотрительным, чтобы опуститься до такого невежества.

Гэта ж трэба, парушылі дзяржаўную мяжу! Ці ведаеце вы, колькі такіх парушэнняў на мяжы Мексіка-ЗША? А колькі арабаў нелегальна пераплываюць у Італію? І, заўважу, сілавікоў не звальняюць. Канешне, вы ж дасядзелі да тае пары, калі адмаўляць нешта было бессэнсоўна, і дужа трэба было некага звольніць. Дык не тых жа звольнілі! Вашую ўвагу звярталі на тое, каб звольніць міністра інфармацыі і іншых цэнзараў, ідэолагаў і прапагандыстаў.
Як заўжды, сутнасць сталася для вас недасяжнай.

Я не прыхільнік усёабдымных санкцый. Аднак прапаную ўсім краінам: калі на вашай тэрыторыі замежнікам здзейснена правапарушэнне (напрыклад, паркоўка ў забароненым месцы) — высылаць пасла адпавведнай краіны. Калі няма пасла — перарываць усе сувязі. Карацей, усяляк дэманстраваць, што афіцыйныя прадстаўнікі (кіраўнікі) нясуць адказнасць за паводзіны ўсіх грамадзян сваёй краіны.

Если близко воробей, мы готовим пушку.
Если муха — муху бей! Взять её на мушку!

Комментариев нет:

Отправить комментарий