19.03.2012

Прысвячэнне Дню роднай мовы — 2

Ужо амаль месяц прамінуў пасля Дня роднай мовы, і я хачу падзяліцца з вамі новай порцыяй маіх арталагічных назіранняў.
Пачынаем з радаснай навіны: у нас вызначыўся лідар пасля двух артыкулаў! Больш за ўсіх найменняў — ажно 4 (а калі ўлічваць рускую назву, то і ўсе 5)— мае вуліца Слабадская! З задавальненнем прыводжу 4-ы варыянт.

Калі паспрабаваць выбудаваць словаўтваральны ланцужок, атрымаецца, што прыметнік "слабацкі" ўтварыўся не ад назоўніка "слабада", як мелася на ўвазе, а ад назоўніка "слабак". То бок на гэтай вуліцы жывуць адныя слабак`і ці, калі разглядаць памылковы варыянт нацыянальнасці, слаб`акі (тыя, што насяляюць Слабакію).
Ёсць і новая назва ў калекцыю вуліц на "-ка".

Пагаджуся, што прыклад не самы красамоўны, аднак удалы прыклад знаходзіцца ў няўдалым месцы (Сямашкі, 8 к.8).
Асноўную ўвагу сёння нададзім адной літары. Літары, якая робіць нашу ўнікальную мову яшчэ больш унікальнай, літары, якой мы ставім помнікі і ўсяляк ухваляем, без якой беларускае маўленне не беларускае. Гэтая літара, як ты ўжо здагадаўся, шаноўны чытач, — Ў (у нескладовае). Ізноў памылкі паўсюль.
Назва сеткі крамаў:

Назва вуліцы:

І — прабачце ўсе, каму нагадаў, — назва ўніверсітэта. Ужо 1,5 гады ў назве 2 памылкі (у літары, якая схавалася за слупом, памылкі няма):

Складаецца ўражанне, што наступны знак жыхары дома 10 па вуліцы Раманаўская Слабада малявалі ўласнаруч:

Наступную памылку цяжка патлумацычь. Ад вялікага розуму. Гэта нешта кшталту Напалеона Арды з мінулай публікацыі:

Наступныя дзве памылкі для мяне характарызуюць асабістае стаўленне да мовы Аляксандра Чырвонае Сонейка. Першая — на шыльдзе, якая падказвае нам адрас вядучай ВНУ краіны (маецца на ўвазе Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце — заўв.):

Другая — на адзіным самастойным выхадзе са станцыі метро, якая вядзе нас да Тэатра лялек і Тэатра юнага гледача, да Купалаўскага тэатра і філфака БДУ, і, канешне ж, да будынка Адміністрацыі Прэзідэнта:

І наўздагон памылка, якую я мэтанакіравана шукаў 2,5 гады таму і тады палічыў яе афягеннай. Калі я ўбачыў гэтую вуліцу, зразумеў, што нельга не сказіць такую прыгожую назву. Упэўненым крокам я рушыў уздоўж баракаў, каб адшукаць шыльду "вуліца Дзякабрыстаў". Аднак тое, што я знайшоў, не паддавалася тлумачэнню:

Зараз я разумею, што ў таго, хто гэта зрабіў, ёсць этымалагічныя падставы («δέκα» ("дэка") па-грэцкі "дзесяць", а снежань да 46 г. да н.э. быў дзясятым месяцам года ў рымлян — заўв.). Цікава, ці разумее гэта той, хто гэта зрабіў? Мы ж не кажам "дзекан" ці "дзякан". Кажам "дэкан". Аднак чаму "Октябрьская революция" — "Кастрычніцкая", а "декабристы" — "дзекабрысты"?
*тут вялізная дыскусія на тэму гістарычных найменняў* <...>

Божухна! Адарві ты ім ужо рукі, га?

1 комментарий: